Вялікабрытанія: Касцёл крытыкуе ўлады за спробу змяніць значэнне інстытута сужэнства
“Шлюбы паміж гомасексуалістамі
з’яўляюцца радыкальным “перакручваннем” паўсюдна прынятага чалавечага права”, - адзначыў
кардынал Кэйт О’Браен у інтэрв’ю англійскаму выданню “Sunday Telegraph”. Гаворка ідзе
пра наданне саюзам паміж людзьмі аднаго полу статуса сужэнства, якое плануецца ў Вялікабрытаніі.
У той час як урад пачаў кансультацыі з насельніцтвам аб увядзенні легалізацыі аднаполых
саюзаў Каталіцкі Касцёл ў Англіі, Уэльсе і Шатландыі пачаў кампанію у абарону традыцыйнага
сужэнства. Кіраўнік англійскага епіскапата заклікае прэм’ер-міністра краіны Дэвіда
Кэмерана абараняць інстытут сужэнства, а не спрыяць яго знішчэнню. “Прапанова ўрада
з’яўляецца спробай змяніць значэнне сужэнства для ўсяго грамадства”, - сказаў кардынал,
адзначыўшы, што гэты шлях можа быць бясконцым, а наступным крокам можа быць прызнанне
сужэнства паміж трыма асобамі, а не двума.
Арцыбіскуп Соўтваркскі Пітэр Сміт
адзначыў таксама, што Касцёл заклікае вернікаў прыняць актыўны удзел у кансультацыях,
якія праводзяць улады і не баяцца сведчыць аб сваіх поглядах. Іерарх нагадаў, што
“сужэнства з’яўляецца фундаментальным сацыяльным інстытутам і ні дзяржава ні Касцёл
не маюць права змяняць яго значэнне. Канфекрэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса ў бліжэйшы
час плануе выданне спецыяльнага паведамлення на гэту тэму.