2012-03-05 11:55:32

Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў


RealAudioMP3 5 сакавіка Бэнэдыкт XVI прызначыў членамі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынала Антоніо Канізарэса, прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў; кардынала Ларана Пасінью, арцыбіскупа Кіншасы; а таксама арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата, сакратара Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу; арцыбіскупа Хосэ Актавіо Руіза Арэнаса, сакратара Папскай рады па новай евангелізацыі і біскупа Калькуты на пенсіі Джозэфа Калатіпарамбіла, сакратара Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў. Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў з’яўляецца адной з дзевяці кангрэгацыі Рымскай курыі. Яе гісторыя пачалася яшчэ ў 1622 г. калі папа Грыгорый XV стварыў Кангрэгацыю Прапаганды Веры. У 1917 г. яна была падзелена на две новыя кангрэгацыі – Кангрэгацыю Прапаганды Веры і Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. У 1967 гэта дыкастэрыя атрымала сучасную назву.

Асноўнай функцыяй Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, з’яўляецца падтрымка місіянерскай дзейнасці Касцёла. У яе уваходзяць каля 60 кардыналаў, арцыбіскупаў і біскупаў. З 2011 г. гэту дыкастэрыю Рымскай курыі ўзначальвае італьянскі іерарх кардынал Фернардо Філоні.








All the contents on this site are copyrighted ©.