Аргенціна: біскупы крытыкуюць адмену навучання рэлігіі ў школах
Каталіцкія біскупы
аргенцінскай дыяцэзіі Сальт звярнуліся да ўладаў рэгіёну, з крытыкай запланаванай
адмены навучання каталіцкай рэлігіі ў дзяржаўных школах. Іерархі падкрэслілі, што
рэлігійная адукацыя спрыяе законнаму плюралізму і ўносіць свой ўклад у развіццё грамадства.
“Бацькі маюць права патрабаваць ад навучальных устаноў краіны таго, каб іх дзеці маглі
атрымліваць рэлігійнае навучанне, якое спрыяе іх ўсебаковаму развіццю”, - напісалі
ў спецыяльным звароце іерархі. Акрамя таго, біскупы падкрэслілі, што рэлігійныя перакананні
з’яўляюцца пазітыўным фактарам у асабістым і грамадскім жыцці. “Мы не прэтэндуем
на тое, каб ў дзяржаўных школах дзяцей вучылі толькі зместу каталіцкай веры, але мы
хочам, каб усе яны мелі магчымасць атрымліваць рэлігійную адукацыю, ці адмовіцца
ад гэтага, але па рашэнні бацькоў”, - адзначаюць каталіцкія іерархі. Яны нагадалі,
што заданнем дзяржаўных школ павінна быць павага і перадача культуры і ідэнтычнасці
народа. Біскупы звярнуліся да бацькоў дзяцей, каб тыя змагаліся за свае законныя правы
на ўсебаковае развіццё дзяцей.