2012-03-05 15:01:18

Апостальская Пэнітэнцыярыя арганізуе форум на тэму споведзі


RealAudioMP3 5 сакавіка ў Рыме пачалася ХХІІІ сустрэча аб значэнні cакрамэнту споведзі, арганізатарам якой з’яўляецца Апостальская Пэнітэнцыярыя. У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 700 святароў з 84 краін свету. Яны паразважаюць аб значэнні гэтага сакрамэнта ў сучасным кантэксце, аб ролі святара і ўмацаванні яго ведаў. У інтэрв’ю нашаму радыё біскуп Джанфранко Джыроцці, рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі, адзначыў, што адкрыццё нанова сакрамэнта споведзі шмат у чым залежыць ад святароў і іх свядомасці таго, што яны з’яўляюцца носьбітамі каштоўнага і незаменнага служэння. “Бл. Ян Павел ІІ казаў, што святары, удзяляючы вернікам ласку паяднання праз сакрамэнт пакаяння, здзяйсняюць найвышэйшы акт у сваім святарстве, пасля цэлебрацыі Эўхарыстыі”, - адзначыў арцыбіскуп Джыроцці.

“Наша сэстрэча мае на мэце ўмацаваць кампетэнцыі і веды спаведнікаў, каб падчас удзялення сакрамэнту споведзі, яны заўсёды кіраваліся навучаннем Касцёла”, - падкрэсліў іерарх. Ён адзначыў, што існуе шмат спосабаў вырашэння розных проблем, але ад таго хто спавядае патрабуецца ў першую чаргу дзейнічаць згодна з прынцыпамі касцёльнага навучання.

“Добры спаведнік павінен заўсёды быць адкрытым, спакойным, і перш за ўсё не паспешлівым; ён заўсёды павінен быць ветлівым і не забываць аб тым, што выконвае бацькоўскую ролю, бо адкрывае вернікам сэрца Айца: увасабляе вобраз Хрыста, Добрага Пастыра”, - сказаў біскуп Джыроцці.

Звяртаючыся да вернікаў, якія рыхтуюцца да споведзі, іерарх адзначыў, што важна адкрыць для сябе значэнне гэтага сакрамэнта, які з’яўляецца сакрамэнтам святасці, вельмі важным для жыцця хрысціян.








All the contents on this site are copyrighted ©.