2012-03-04 13:25:09

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: Езус - святло, якое ніколі не гасне


RealAudioMP3 Бог з’яляецца святлом і Езус хоча даць нам вопыт гэтага святла, якое знаходзіцца ў Ім. Нават у самыя цёмнай ночы, Езус ёсць святлом, якое ніколі не гасне, сказаў папа Бэнэдыкт ХVI падчас разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” 4 сакавіка. Святы Айцец папрасіў ПаннуМарыю, каб падчас Вялікага Посту мы знаходзілі час на малітву ў цішыні і слухання Божага Слова. “Дарагія браты і сёстры!- звярнуўся да вернікаў Святы Айцец - Гэта нядзеля, другая ў Вялікім Посце, называецца Нядзеляй Перамянення Пана. Сапраўды, падчас велікапостнага шляху літургія, пасля таго, калі заклікала нас ісці за Езусам ў пустыню, каб сумесна з Ім супрацьстаяць і перамагаць спакусы, прапануе нам сёння ўзняцца разам з Хрыстом на “гару” малітвы, каб убачыць на яго чалавечым абліччы пераможнае святло Бога. Падзею перамянення Хрыста згодна пацвярджаюць евангелісты Мацьвей, Марк і Лука. Існуюць два асноўныя элементы гэтага здарэння: першы, што Езус узяў вучняў Пятра, Якуба і Яна і павёў на вялікую гару і там “перамяніўся перад імі” (Мк 9,2). Яго аблічча і адзенне сталася бліскучым і вельмі белым і выпраменьвала асляпляльнае святло і аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам.. Другім элементам з’яўляецца воблака, якое закрыла вяршыню гары і з воблака пачуўся голас: “Гэта Сын Мой ўмілаваны; Яго слухайце (Мк 9,7). Значыць: святло і голас: Боскае святло, якое ззяе на твары Езуса і голас Нябеснага Айца, які сведчыць пра Яго і загадвае слухаць Яго.

Таямніцу перамянення не трэба аддзяляць ад кантэксту шляху, па якім ішоў Езус. Ён рашуча скіроўваецца да завяршэння сваёй місіі, добра ведаючы, што, каб дасягнуць уваскрасення, Ён павінен прайсці пакуты і смерць на крыжы. Аб гэтым Ён адкрыта гаварыў вучням, якія аднак не разумелі, але нават не дапускалі такога ходу падзей, бо яны думалі не пра тое, што Божае, але пра тое, што чалавечае. (Мт 16,23). Таму Езус узяў з сабой трох з іх на гару і паказвае ім сваю Боскую хвалу, веліч Праўды і Любові. Езус хоча, каб гэтае святло змагло асвятляць іх сэрцы, калі яны будуць пераходзіць цемру Яго пакут і смерці, калі скандал крыжа будзе для іх невыносным. Бог з’яляецца святлом і Езус хоча даць сваім найбольш блізкім сябрам вопыт гэтага святла, якое знаходзіцца ў Ім. Пасля гэтай падзеі, Ён будзе для іх унутраным святлом, якое будзе здольным абараняць іх ад нападаў цемры. Нават у самыя цёмнай ночы, Езус ёсць святлом, якое ніколі не гасне. Святы Аўгустын гаворыць аб гэтай таямніцы вельмі прыгожым выражэннем: “Тое, чым для вачэй чалавека з’яўляецца сонца, якое мы бачым, тым з’яўляецца Хрыстус для вачэй сэрца” (S. Agostino, Discorsi 78, 2).

Дарагія сябры, усе мы маем патрэбу ва ўнутраным святле, каб перамагаць жыццёвыя выпрабаванні. Гэта святло прыходзіць ад Бога і дае нам яго Хрыстус; Ён, у якім жыве паўната боскасці (Кал 2,9). Пойдзем разам з Езусам на гару малітвы і сузіраючы яго аблічча, поўнае любові і праўды, дазволім напоўніць сябе ўнутрана Яго святлом. Звернемся да Панны Марыі, нашага правадніка на шляху веры, каб дапамагла нам перажыць гэты вопы падчас Вялікага Посту, знаходзячы кожны дзень час на малітву ў цішыні і слухання Божага Слова.








All the contents on this site are copyrighted ©.