2012-03-03 16:26:33

Святы Айцец прызначыў кардынала Уэлле на ўрачыстасці ў Трыры


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Марка Уэлле, прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці, якія пройдуць з нагоды 500-гадовага юбілею пілігрымак да сярэдневечнай рэліквіі “Хітона Пана” ў нямецкім Трыры. Паводле традыцыі лічыцца, што ў Трырскім катэдральным касцёле захоўвацца частка хітона, у які быў апрануты Езус перад укрыжаваннем. Затым, паводле св. Яна, хітон быў разарваны рымскімі салдатамі. Лічыцца, што ў Трыр рэліквія патрапіла дзякуючы мясцоваму арцыбіскупу св. Агрыцыю, які ў сваю чаргу, атрымаў яе ў дар ад св. Алены, маці імператара Канстанціна.

Пілігрымкі да гэтай рэліквіі пачаліся ў 1512 г., пасля таго як імператар Максіміліян І загадаў выставіць хітон падчас пасяджэння парламента каралеўства. Затым вернікі звярнуліся таксама з заклікам да арцыбіскупа, каб хітон быў даступны для публічнага ўшанавання.








All the contents on this site are copyrighted ©.