2012-03-03 16:49:38

Арцыбіскуп дэ Авіз: законнікі падтрымліваюць свет справамі міласэрнасці


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, бразільскі арцыбіскуп Жоао Браз дэ Авіз адзначыў, што Вялікі Пост з’яўляецца асабліва важнам часам для законнікаў і законніц, каб прысвяціць яго ўласнаму унутранаму навяртанню – навятранню да любові. Законнікі, паводле іерарха, з’яўляюцца тымі людзьмі, якія “на працягу стагоддзяў падтрымліваюць увесь свет незвычайнымі справамі міласэрнасці”. Аднак арцыбіскуп дэ Авіз звярнуў увагу на тое, што Еўропа і найбольш багатыя краіны свету перажываюць цяжкі час, які характарызуецца памяньшэннем колькасці пакліканняў. “Гэта нясе таксама цяжкасці і пэўныя пакуты”, - сказаў іерарх. Бразільскі арцыбіскуп адзначыў, што напрыклад у Францыі на працягу 2000-2010 г. колькасць законніц паменшылася з 48 тыс. да 28 тыс.

Іерарх заклікаў законнікаў і законніц выкарыстоўваць гэты цяжкі перыяд для ўнутранага навяртання, пошуку вырашэння праблем і спробаў рэалізацыі сваёй дзейнасці ў новым духу.








All the contents on this site are copyrighted ©.