2012-03-02 13:09:27

Паўночная Ірландыя: хрысціянскія лідэры - у абароне маладога пакалення


RealAudioMP3 Прымас Паўночнай Ірландыі, кардынал Шон Бэпціст Брэды адзначыў, што лідэры хрысціянскіх канфесій краіны заклапочаны магчымымі рэформамі ў сацыяльнай сферы. “Мы хочам патлумачыць кіраўнікам краіны, каб рэформы праводзілі ў адказны спосаб і мелі на ўвазе тых, хто жыве ў нястачы”, - сказаў арцыбіскуп Армскі. Іерарх падкрэсліў, што найбольш бедныя слаі грамадства не павінны стаць іх ахвярай. “Рэформы ў сацыяльным сектары могуць спрычыніць да 2015 г. памяншэнне выдаткаў на 600 млн. еўра. Беднасць тады кране дзесяткі тысяч асоб ва ўсіх сектарах грамадства», - сказаў арцыбіскуп Армскі. Кардынал выказаў заклапочанасць тым, што ахвярамі стануць у першую чаргу новыя пакаленні. “Лідэры хрысціянскіх канфесій скіравалі спецыяльны зварот да ўладаў краіны, каб яны далі гарантыі, што кожная рэформа, якую яны хочуць правесці, не будзе прычынай беднасці сярод маладога пакалення”, - сказаў прымас Паўночнай Ірландыі, кардынал Шон Брэды.








All the contents on this site are copyrighted ©.