2012-03-02 13:15:30

Кардынал Сара: садзейнічанне гомасексуалізму супярэчнае хрысціянскай веры


RealAudioMP3 Кардынал Робер Сара, старшыня Папскай рады “Cor Unum”, адзначыў, што садзейнічанне гомасексуалізму з’яўляецца супярэчным хрысціянскай культуры і веры. Іерарх пракаментаваў нядаўні заклік Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, які заклікаў афрыканскія краіны, каб яны падтрымалі права, якое ахоўвае сексуальныя меншасці. У інтэрв’ю амерыканскаму каталіцкаму парталаму “National Catholic Register” кардынал Сара сказаў, што каталіцкія біскупы з афрыканскіх краін павінны рашуча рэагаваць на такія словы. Арцыбіскуп Конакры адзначыў, што “нельга накідаць на бедныя афрыкаснкія краіны гэты від еўрапейскага менталітэту”.

Кардынал Сара падкрэсліў, што клопат пра бліжняга гэта не толькі адказнасць за яго матарыяльны дабрабыт, але таксама за маральныя і духоўныя каштоўнасці. “Людзі часта думаюць, што Касцёл імкнецца да зямной ўлады і таму супраціўляецца некаторым неясным ідэям, што існуюць у грамадстве, а ён шчыра клапоціцца пра чалавецтва і свет і нікога ў нічым не абвінавачвае ці асуджае”, - сказаў кардынал Сара.








All the contents on this site are copyrighted ©.