2012-03-02 14:06:39

Біскупы Кубы заклікаюць вернікаў умацоўваць свае хрысціянскія карані


RealAudioMP3 1 сакавіка 2012 г. Біскупская Канферэнцыя Кубы скіравала спецыяльнае пасланне да вернікаў краіны, у якім заклікаюць іх прыняць з любоў’ю і энтузіязмам Святога Айца, які прыбудзе праз 25 дзён як пілігрым “Міласэрнасці”. “Як усім вядома гэта імя- “Міласэрнасць” жыхары Кубы прыпісваюць Панне Марыі, якая гэтым імем суправаджала, абараняла і дапамагала нашаму народу ва ўсіх этапах нашай 400-гадовай гісторыі”, - напісалі іерархі. Біскупы адзначаюць, што візіт Святога Айца у іх краіну - вялікая радасць пасля трох гадоў падрыхтоўкі да яго.

Іерархі заклікаюць вернікаў, каб тры дні перад прыбыццём Папы правялі ў малітве і разважанні. “У Юбілейным 2012 годзе мы павінны падзякаваць Езусу за дар, які нам дае Панна Марыя, і з вялікай хрысціянскай любоўю здзейсніць пілігрымку да цудатворнай статуі Найсвяцейшай Панны Марыі з Эль Кабрэ, якая захоўваецца ў санктуарыі недалёка ад Санцьяга. Такім чынам мы будзем мець магчымасць разважаць над навучаннямі Святога Айца, якія Пантыфік нам пакіне, каб узмацоўваць хрысціянскія карані нашага народу”, - напісалі каталіцкія біскупы Кубы.

У заключэнні свайго звароту іерархі заклікаюць вернікаў прыняць актыўны удзел у св. Імшах, якія будзе цэлебраваць Святы Айцец падчас свайго апостальскага падарожжа.








All the contents on this site are copyrighted ©.