2013 – юбілейны год прыбыцця на славянскія землі св.Кірыла і св.Мятода
Біскупскія канферэнцыі
Славакіі і Чэхіі пачалі падрыхтоўкі да святкавання 1150-годдзя прыходу ў Вялікую Маравію
асветнікаў славянскіх народаў св.Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы. Галоўныя мерапрыемствы
пройдуць у 2013 годзе. Як паведамляе агенцтва SIR, палітычныя і рэлігійныя прадстаўнікі
Чэхіі і Славакіі афіцыйна запраслі Бенедыкта XVI прыняць удзел ва ўрачыстасцях. Іх
правядзенне плануецца ў святле новай евангелізацыі.
На сумесным пасяджэнні
нацыянальных біскупскіх канферэнцый, якое завершылася ў Браціславе, разгледжаны кантакты
ў гэтым напрамку паміж касцельнымі і дзяржаўнымі структурамі дзвюх краін. Кардынал
Дамінік Дука, арцыбіскуп Пражскі, і арцыбіскуп Браціславы Станіслаў Зваленскі падкрэслілі
той факт, што Касцёл ў абедзвюх рэспубліках "вельмі блізкі па многіх аспектах, а традыцыя
сумесных нарад дае магчымасць для ўзаемнага абмену пастырскім вопытам ."
Да
Году апекуноў Еўропы св. Кірыла і Мятода запланаваны публікацыі анталогій паэзіі і
прозы пра жыццё і місіі двух святых, разнастайныя мерапрыемствы на міжнародным узроўні.