2012-03-01 12:57:34

Папа праслухае велікапостныя казанні айца Канталамесы


RealAudioMP3 З 9 па 30 сакавіка ў ватыканскай капліцы “Redemptoris Мater” (“Маці Адкупіцеля”) айцец Раньера Канталамеса прамовіць да Бэнэдыкта XVI і супрацоўнікаў Рымскай Курыі чатыры велікапосныя казанні. Іх тэма: “Памятайце аб вашых правадырах і пераймайце іх веру” (Яўр 13, 7). У цэнтры казанняў будуць знаходзіцца асобы “чатырох вялікіх дактароў Усходняй Царквы”: св. Атаназія, св. Базыля Вялікага, св. Грыгорыя Назіянскага і св. Яна Хрызастома. Мэтай разважанняў падрыхтаваных айцом Канталамесай з’яўляецца зварот да навучання гэтых “гігантаў веры”, каб убачыць, што яно кажа ў сённяшнім гістарычным кантэксце. На думку італьянскага капуцына, кожны з пералічаных Айцоў Касцёла мае, што сказаць сучаснаму чалавеку аб Боскасці Хрыста, Святым Духу, Тройцы і знаёмстве з Богам. Акрамя таго, святар лічыць, што гэтыя казанні будуць карыснымі ў кантэксце падрыхтоўкі да Года веры.

Айцец Канталамеса адзначыў, што зварот да Айцоў Касцёла з’яўляецца зваротам да нараджэння хрысціянства, без якога не магчыма зрабіць актуальным біблійнае абнаўленне, літургічную рэформу і новыя даследванні ў галіне тэалогіі пачатыя ІІ Ватыканскім Саборам. “Айцы Касцёла былі для веры ў першыя стагоддзі хрысціянства, як апосталы ў часы яго нараджэння. Айцы разумелі неабходнасць адаптацыі Евангелля да менталітэта сваіх сучаснікаў і насычэння праўдай веры саміх сябе і народ Божы”, - адзначае прапаведнік Папскага дома










All the contents on this site are copyrighted ©.