2012-03-01 15:18:18

Бэнэдыкт XVI: прызнаць уклад жанчын у развіццё грамадства


RealAudioMP3 У сакавіку Папа заклікае маліцца аб тым, каб “належна прызнаваўся ва ўсім свеце ўклад жанчын у развіццё грамадства”. Такім чынам Бэнэдыкт XVI падкрэслівае ўклад “жаночага генія” у жыццё Касцёла і ўсяго свету. “Я думаю, што заклік Святога Айца звярнуць больш увагі на годнасць жанчын, з’яўляецца сведчаннем яго глыбокай інтуіцыі, бо сёння іх роля як ніколі недаацэньваецца”, - лічыць Кьяра Амірантэ, заснавальніца руху “Новыя гарызонты”, створанага са згоды Апостальскай Сталіцы для барацьбы з сацыяльнымі праблемамі і спрыяння новай евангелізацыі. “Тое, што характарызуе жанчын – гэта іх асаблівая ўвага да праблем самых бедных, імкненне да салідарнасці, незвычайная здольнасць клапаціцца аб іншых. Аднак сучасная сітуацыя жанчын з’яўляецца даволі драматычнай. Дастаткова ўзгадаць аб існуючай секс-індустрыі, парнаграфіі. Статыстыка кажа нам аб 320 млн згвалтаваных дзяўчын і жанчын. Гэтыя дадзеныя не могуць заставіць нас абыякавымі і нагадваюць аб тым, што трэба зноў вярнуць жанчыну на тое месца, якое ёй належа па-праву, адкрыць нанова яе годнасць і не лічыць яе толькі аб’ектам для задавальнення і жаданняў”, - адзначыла Кьяра Амірантэ.

Каталіцкая актывістка адзначыла, што жанчыны дапамагаюць вярнуць любоў у жыццё сем’яў, грамадства і самаго Касцёла. На яе думку сёння варта адкрыць глыбокае значэнне “жаночага генія” і менавіта на гэта звяртае нашу ўвагу малітоўная інтэнцыя Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.