2012-03-01 13:43:54

Арцыбіскуп Кентэрберыйскі: правы чалавека маюць патрэбу у рэлігіі


RealAudioMP3 “Рэлігія спрыяе фундаментальным прынцыпам універсальнасці і свабоды”, - сказаў кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс у часе візіту ў сядзібу Сусветнай Рады Цэркваў у Жэневе. Выступаючы з прамовай на тэму правоў чалавека і рэлігійнай веры, архіепіскап адзначыў, што сёння правы чалавека разглядаюцца выключна як збор законаў неабходны для задавальнення індывідуальных прэтэнзій. На яго думку важным з’яўляецца ўсведамленне неабходнасці альтэрнатыўнага падыходу, які ўлічвае культурныя і грамадскія стасункі. У гэтым дапамагае менавіта рэлігійнае перакананне чалавека, лічыць архіепіскап Кентэрберыйскі. “Такое бачанне павінна ўлічвацца для таго, каб зразумець правы не толькі ў кантэксце індывідуальных патрэб, але з улікам ўзаемнай павагі паміж чалавечымі асобамі”, - сказаў ён. Іерарх адзначыў, што менавіта рэлігія тлумачыць, чаму “правы чалавека з’яўляюцца універсальнымі”, бо “прырода чалавека, створанага на вобраз і падабенства Бога, патрабуе, каб роўнасць з абстрактнага ўяўлення стала правам, незалежна ад палітычных і сацыяльных сістэм”, - падкрэсліў англіканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.