2012-02-29 13:08:51

Кардынал Пасінья прадставіў Папе разважанне аб адзінстве ў Касцёле


RealAudioMP3 Кардынал Ларан Мансэнгва Пасінья, арцыбіскуп Кіншасы, які праводзіць духоўныя практыкаванні для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі ў інтэрв’ю нашаму радыё расказаў, аб некаторых сваіх разважаннях прамоўленых падчас гэтых рэкалекцый. Іерарх адзначыў, што грунтуючыся на тэксце Першага паслання св. Яна ён звярнуў асаблівую увагу на неабходнасць адзінства ў Касцёле, сярод усіх яго членаў. “Я сказаў, што гэта тэма з’яўляецца цікавай і актуальнай заўсёды, бо яна закранае праблемы ранняга Касцёла, але таксама тыя, якія мы сустракаем сёння. Я звярнуў асаблівую ўвагу на пагрозу разбурэння адзінства ў Касцёле: з прычыны недахопу веры, любові, нават пагрозах існаванню самой веры, калі яна не адпавядае навучанню апосталаў”, - расказаў іерарх.

Праводзячы паралелі з сітуацыяй у Касцёле ў раннехрысціянскую эпоху кардынал Пасінья адзначыў, што як і раней існуюць людзі, якія не хочуць прымаць Бога, супольнасці, якія з розных прычын аддзяляюцца ад Касцёла. “Сёння мы таксама маем зацікаўленнасць у тым, каб яшчэ раз паглядзець на гэтыя рэчы”, - сказаў іерарх. Кардынал падскрэсліў, што тэма адзінства набывае асаблівую важнасць у час Вялікага посту, бо гэты перыяд “з’яўляецца шляхам ў пустыню разам з Езусам для таго, каб быць блізка з Богам”. “Адзінства з Богам, знаходзіцца ў сэрцы Вялікага посту”, - падскрэсліў іерарх. Акрамя таго, кардынал Пасінья звярнуў увагу на важнасць закліку Папы прысвяціць час Вялікага посту канкрэтным учынкам міласэрнасці. Іерарх падкрэсліў, што з увагі на існуючую беднасць, войны і хаос, пасланне Папы цалкам прасякае нашу рэальнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.