2012-02-29 14:11:34

Бейруцкі іерарх: веруючыя грамадзяне з’яўляюцца сумленнем краіны


RealAudioMP3 рэка-каталіцкі арцыбіскуп Бейрута Кірыл Салім Бустрос, выступаючы на канферэнцыі “Арабская вясна на шляху да новага нацыянальнага дагавора”, якая праходзіць у Рыме, адзначыў, што ніякая рэлігія не можа прэтэндаваць на права навязваць свае законы прадстаўнікам іншых веравызнанняў. Аналізуючы сітуацыю у Паўночнай Афрыцы і Блізкім Усходзе іерарх падкрэсліў, што нажаль у рэгіёне існуе няроўнасць, якая вызначаецца рэлігійнай прыналежнасцю, а таксама падзелы і фанатызм. Іерарх заклікаў да супрацоўніцтва паміж рэлігіяй і палітыкай. “Рэлігія падтрымлівае і абараняе паняцце грамадзянства. Веруючыя грамадзяне з’яўляюцца сумленнем краіны, калі ўздымаюць свой голас супраць несправядлівасці”, - сказаў іерарх.

Паводле арцыбіскупа рэальнай і сур’ёзнай пагрозай для грамадзян арабскіх краін з’яўляецца рэлігійны экстрэмізм. “Экстрэмісты бачаць іслам у якасці адзінага рашэння праблем і спрыяюць строгаму захаванню шарыята. Тое ж самае тычыцца яўрэйскіх экстрэмістаў, адзінай марай якіх з’яўляецца выгнанне з краіны мусульман і хрысціян. Сітуацыя складаная і яе можна вырашыць толькі ў прызнанні грамадзянства, якое гарантавала б роўныя правы для ўсіх, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці”, - сказаў арцыбіскуп Бустрос.








All the contents on this site are copyrighted ©.