2012-02-29 14:34:40

Арцыбіскуп Тамазі: Апостальская Сталіца катэгарычна асуджае насілле ў Сірыі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе выступаючы перад удзельнікамі XIX сесіі па правах чалавека на тэму сітуацыі ў Сірыі нагадаў заклік Папы аб неабходнасці тэрміновага спынення праліцця крыві і салідарнасці з ахвярамі насілля. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх адзначыў, што міжнародная супольнасць хоча скіраваць яснае пасланне да сірыйскіх уладаў, аб катэгарычным непрыняцці сістэматычнага парушэння правоў чалавека, выкарыстання сілы супраць мірных дэманстрантаў, забойства грамадзян, у тым ліку жанчын і дзяцей. Арцыбіскуп Тамазі адзначыў, што сітуацыя ў Сірыі з’яўляецца вельмі дэлікатнай і важнай, бо ў адрозненні ад іншых краін рэгіёна тычыцца раўнавагі на ўсім Блізкім Усходзе. Падчас выступлення ў Жэневе іерарх выказаўся за неабходнасць спынення насілля, спрыянне дыялогу, прымірэнню і пошуку згоды. Было закранута пытанне аб гуманітарнай дапамозе ахвярам канфлікту. Акрамя таго, арцыбіскуп Тамазі нагадаў аб міры, які на працягу гісторыі панаваў у Сірыі сярод прадстаўнікоў меншасцяў: сунітаў, шыітаў, алавітаў, хрысціян, курдаў. Гэта, на думку прадстаўніка Апостальскай Сталіцы дапаможа знайсці выхад са складанай сітуацыі, якая ўзнікла сёння.

“Міжнародная супольнасць знаходзіцца ў складанай сітуацыі ў якой немагчыма аказанне гуманітарнай ці ваеннай дапамогі, як гэта было ў іншых краінах. Таму неабходна шукаць шлях да прымірэння даючы зразумець, што наступствы канфлікта не будуць ігнаравацца ў будучыні. Міжнародная супольнасць працягне, з дапамогай закона, пераслед тых, хто вінаваты ў пакутах людзей”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Тамазі расказаў, што хрысціяне ў гэтай краіне заўсёды жылі ў адноснай згодзе і міры з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў. Аднак адзначыў, што поўная дестабілізацыя абстаноўкі ў Сірыі можа прывесці да канфліктаў на рэлігійнай глебе.








All the contents on this site are copyrighted ©.