2012-02-28 13:39:03

Факел міра сёлета будзе запалены на Мальце


RealAudioMP3 Факел св. Бэнэдыкта, або, як яго прынята называць, факел міра, будзе запалены сёлета 4 сакавіка ў горадзе Валетта, сталіцы Мальты. Факел – своеасаблівы сімвал братэрства і міра, фундаментам якіх з’яўляецца Евангелле і знішчэнне палітычных, ідэалагічных і рэлігійных бар’ераў. Гэтай традыцыі ўжо амаль 50 гадоў. Яна нарадзілася пасля таго, як ў 1964 г. св. Бэнэдыкт быў аб’яўлены апекуном Еўропы. Пасля цырымоніі запальвання, група маладых спартсменаў здзейсніць пілігрымку з факелам па розных гарадах Еўропы. У мінулыя гады Факел св. Бэнэдыкта быў запалены ў Берліне, Празе, Лондане, Рыме, Маскве, Іерусаліме. У прошлым годзе цырымонія адбылася ў Вестмінстэрскім абацтве.

Абат бэнэдыктынскага кляштару на Монтэ Касіна а. Пьетро Вітарэллі адзначыў, што “Факел св. Бэнэдыкта нагадвае хрысціянскае паходжанне Еўропы. На працягу стагоддзяў хрысціянская культура фарміравала Еўрапейскую гісторыю”, - заявіў ён.

14 сакавіка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане факел міра благаславіць Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.