2012-02-28 13:43:46

Кардынал Рылка: Папа цікавіцца падрыхтоўкай да Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх, з 27 лютага знаходзіцца ў Рыа дэ Жанейра, дзе знаёміцца з падрыхтоўчымі працамі да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтым бразільскім горадзе 23-28 ліпеня 2013 г. Іерарх адзначыў, што сам Бэнэдыкт ХVI цікавіцца падрыхтоўкай і спадзяецца, што ў гэтай вялікай падзеі прымуць удзел шматлікія маладыя людзі. Як паведамляе прэс-служба мясцовай архідыяцэзіі, запланаваны сустрэчы кардынала Рылкі з аргкамітэтам моладзевага форуму, дэлегацыяй бразільскіх біскупаў, лідэрамі касцёльных рухаў і супольнасцяў, а таксама губернатарам і мэрам Рыа. 29 лютага прадстаўнік Ватыкана наведае месцы, дзе пройдуць мерапрыемствы з удзелам Папы.

1 сакавіка 2012 г. Рыа дэ Жанейра адзначае 447 гадоў з дня свайго заснавання. З гэтай нагоды кардынал Станіслаў Рылка ўзначаліць св. Імшу ў санктуарыі Хрыста Збаўцы ў Карковадо, а вечарам у касцёле св. Анны прыме ўдзел у начным чуванні з моладдзю. Візіт завершыцца 2 сакавіка прэс-канферэнцыяй у сядзібе архідыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.