2012-02-28 11:46:01

Кардынал Бёрк: Ян Павел II прымаў цярпенне, каб больш любіць


RealAudioMP3 Кардынал Райманд Лео Бёрк заявіў, што жыццё і навучанне бл. Яна Паўла II з’яўляюцца прыкладам таго, як хрысціяне павінны ўспрымаць цярпенне. “Бл. Ян Павел II – гэта асоба выключная. Яго ўласнае жыццё з’яўляецца сведчаннем пакут, прынятых для таго, каб больш любіць”, - сказаў іерарх. “У дадатак да гэтага, ён быў вялікім настаўнікам, асабліва гэта праявілася ў дакуменце “Salvifici Doloris”, які ён напісаў пасля замаху на сваё жыццё”.

Кардынал Бёрк заявіў аб гэтым у інтэрв’ю “CNA”, каментуючы сваё выступленне пад назвай “На мяжы чалавечага” на канферэнцыі ў Рыме, прысвечанай абароне жыцця. У ім іерарх аспрэчыў “механічны падыход”, які разглядае хворую асобу “як аб’ект, абцяжараны вялікім цярпеннем”, і, такім чынам, прыводзіць да “высновы, што такое жыццё не мае сэнсу”. Замест гэтага, падкрэсліў кардынал: “таямніцу цярпення” варта разглядаць як “нешта, з чым трэба жыць і прымаць як запрашэнне да любові да Бога і бліжняга ў больш поўнай меры”. Гэта таксама магчымасць для іншых, прадэманстраваць любоў да тых, хто пакутуе.

Кардынал Бёрк нагадаў, што бл. Ян Павел II не ўспрымаў медыцынскі тэрмін “вегетатыўнае існаванне”, таму што чалавек, які церпіць, на думку Папы, ніколі “не стане раслінай або жывёлай. Ён застаецца чалавекам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.