Завяршыўся трэці этап перамоў паміж Святым Пасадам і В’етнамам
27-28 лютага 2012
г. у в’етнамскім Ханоі адбылася трэцяя працоўная сустрэча паміж дэлегацыяй Апостальскай
Сталіцы і Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Пасля заканчэння форума Заля Друку апублікавала
спецыяльнае паведамленне, у якім адзначаецца, што абодва бакі абмеркавалі міжнародныя
пытанні, абмяніліся інфармацыяй аб сітуацыі ўнутры краін, прааналізавалі поступы,
якія адбыліся ад правядзення другой сустрэчы ў 2010 г. у Ватыкане, а таксама абмеркавалі
сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў В’етнаме.
“В’етнамская дэлегацыя падкрэсліла,
што краіна заўсёды рэалізавала і дасканаліла палітыку павагі і гарантыі свабоды вызнання
веры і рэлігіі. Улады краіны заклікалі Каталіцкі Касцёл у В’етнаме актыўна і эфектыўна
ўдзельнічаць у існуючым нацыянальным, эканамічным і сацыяльным развіцці краіны”, -
адзначаецца ў заяве. Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы выказала надзею, што роля і місія
Каталіцкага Касцёла ў краіне будзе развівацца і пашырацца.
Удзельнікі сустрэчы
падкрэслілі патрэбу пастаяннага супрацоўніцтва паміж бакамі для канкрэтнай і практычнай
рэалізацыі сумесных намаганняў.