2012-02-28 12:08:54

Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з Прымасам Англіканскай Царквы


RealAudioMP3 Прэфектура папскага дому паведаміла, што 10 сакавіка 2012 г. у рымскай базыліцы св. Грыгорыя, на пагорку Чэліо, Бэнэдыкт ХVI узначаліць урачыстыя нешпары, у якіх прыме ўдзел Прымас Англіканскай Царквы арцыбіскуп Роўэн Уільямс. Урачыстасць адбудзецца напярэдадні літургічнага ўспаміну св. Грыгорыя Вялікага. Святы Айцец і арцыбіскуп Уільямс наведаюць таксама кляштар камедулаў, які месціцца побач з базылікай. Гэты адзін з самых суровых каталіцкіх ордэнаў адзначае ў гэтым годзе свой 1000-гадовы юбілей. Іх першыя супольнасці ўзніклі менавіта ў Італіі.

Юбілейныя святкаванні камедулаў будуць працягвацца да жніўня 2013 г. і адзначацца багатай літургічнай, культурнай і адукацыйнай праграмай. 11 сакавіка 2012 г. адбудзецца буйны форум на тэму: “Манаская харызма і экуменічны дыялог”. У ім прымуць удзел шматлікія іерархі і рэлігійны дзеячы, сярод якіх Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс. Ён выступіць з дакладам на тэму гістарычных сувязяў, якія аб’ядноўваюць рымскую супольнасць айцоў камедулаў і Англіканскую Царкву, а таксама экуменічных адносінаў як неад’емным элеменце харызмы айцоў камедулаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.