Апублікавана праграма прабывання Бэнэдыкта XVI на Сусветнай сустрэчы сем’яў
Сёння на прэс-канферэнцыі
ў Мілане была прадстаўлена праграма ўдзелу Бэнэдыкта XVI у VII Сусветнай сустрэчы
сем’яў, якая пройдзе ў вышэй узгаданым горадзе. Святы Айцец прыбудзе ў Мілан 1 чэрвеня
ў другой палове дня і скіруецца на плошчу ля катэдральнай базылікі, дзе сустрэнецца
з жыхарамі горада. Вечарам таго ж дня Папа будзе прысутнічаць на адмысловым канцэрце
ў свой гонар у славутым оперным тэатры “Ла Скала”. Субота 2 чэрвеня для Святога Айца
пачнецца ўрачыстай ютранню ў міланскай катэдры разам з біскупамі, святарамі і законнікамі.
Цэнтральнай падзеяй дня стане сустрэча Пантыфіка з кандыдатамі да бежмавання на стадыёне
“Сан Сіро”. Вечар Папа правядзе на сустрэчы з сем’ямі ў Паўночным парку Мілана, дзе
адбудзецца “Свята сведчанняў”. Менавіта тут, наступнай раніцай 3 чэрвеня пройдзе заключная
св. Імша, якую ўзначаліць Святы Айцец. Пасля яе заканчэння Пантыфік памоліцца з сем’ямі
“Анёл Панскі”.
Візіт Папы ў Мілан завершыць 3 чэрвеня сустрэча з арганізатарамі
форуму – членамі фонда “Мілан-Сем’і 2012”.