Сірыйскі іерарх: мы ашуканыя, а не проста расчараваныя Захадам
Кіраўнік Сіра-каталіцкай
Царквы зноў выказаў асцярогу, што далейшае развіццё канфліктнай сітуацыі ў Сірыі можа
прывесці да ўсталявання ісламскай рэспублікі ў краіне, і гэта абернецца замахам на
рэлігійную свабоду. Патрыярх Ігнацый Юсэф III Юнан таксама выказаў вострую крытыку
ў адрас заходніх СМІ, якія, на яго думку, вельмі неаб’ектыўна асвятляюць падзеі ў
Сірыі. “Адносна СМІ я магу сказаць вам, што мы, хрысціяне, не ведаю, ці я выказваю
пачуцці і думкі ўсіх хрысціянаў, але я кажу пра тое, як я разумею сітуацыю, мы адчуваем,
што ашуканы заходнімі краінамі”, - сказаў сіра-каталіцкі патрыярх. “Мы ашуканыя, а
не проста расчараваныя. Ашуканыя, таму што мы думаем, што Захад забыўся многае з таго,
што вызначае сітуацыю на Блізкім Усходзе. Гэта не палітыка, гэта не эканоміка, гэта,
перш за ўсё, канфесійны або рэлігійны фактар”, - сказаў іерарх.
На думку Паірыярха,
Захад памылкова думае, што калі большасць возьме ў свае рукі ўладу на Блізкім Усходзе,
гэта будзе азначаць, што дэмакратыя дасягнута і будзе ажыццяўляцца ў далейшым. “Дэмакратыя
павінна паважаць, перш за ўсё, асноўныя правы ўсіх”, - заявіў іерарх. На яго думку,
дэмакратыя не робіцца за адзін дзень. Патрабуецца некаторы час. І лепшы спосаб пабудаваць
яе – дапамагаць усім бакам працаваць разам і шукаць агульны шлях з дапамогай міжнародных
партнёраў або краін Лігі арабскіх дзяржаў.