2012-02-27 17:04:24

Кусташ Святой Зямлі напісаў Прэзідэнту Ізраіля


RealAudioMP3 Кусташ Святой Зямлі, а. Пьербаціста Піццабалла напісаў ліст да Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса, у якім выказаў просьбу прыцягнуць да адказнасці арганізатараў актаў вандалізму, якія адбыліся на мінулым тыдні супраць хрысціянскіх месц Іерусаліма. На сценах храмаў, кляштараў, на могілках віднелі вульгарныя слоганы ў адрас Хрыста і Дзевы Марыі. Як адзначае а. Піццабалла, на сённяшні момант ніхто не быў пакараны за гэта. Такія рэчы ніколі не здараліся раней, шматлікія хрысціянскія супольнасці жывуць у павазе і спакоі, паважаючы яўряэў і мусульман і захоўваючы добрыя адносіны з імі. “На працягу гадоў мы навучыліся ігнараваць правакацыі і працягваць жыць спакойна, - заявіў францішканін. - Але на гэты раз, здаецца, была пяройдзена мяжа і мы не можам далей маўчаць”.

Паводле а. Піццабаллы, слоганы, размешчаныя на хрысціянскіх храмах, закранаюць пачуцці ўсіх хрысціян у Ізраілі, незалежна ад іх канфесіі, а таксама тысяч пілігрымаў, якія наведваюць Іерусалім і Святую Зямлю. “Я буду вельмі ўдзячны, - напісаў у заключэнні свайго ліста да прэзідэнта кусташ Святой Зямлі, - калі Вы выкарыстаеце свой ўплыў і аўтарытэт, каб выкараніці і спыніць такога роду дзеянні.








All the contents on this site are copyrighted ©.