2012-02-26 14:01:55

Украіна: у Адэсе фірмы імкнуцца завалодаць катэдральнай зямлёй


RealAudioMP3 Парафіяне каталіцкай катэдры ў Адэсе звярнуліся да жыхароў горада з просьбай дапамагчы ім супрацьстаяць захопу зямлі, прылеглай да касцёла. Яны сцвярджаюць, што захоп ажыццяўляе камерцыйная структура, падкантрольная экс-мэру Адэсы і экс-кіраўніку Падліковай палаты Украіны Валянціну Сіманенка. У заяве, перададзенай у “Інтэрфакс”, гаворыцца, што “ужо на працягу доўгага часу гарадскія ўлады Адэсы ігнаруюць законныя патрабаванні католікаў перадаць ім у валоданне зямлю пад іх уласным саборам, які стаіць на гэтым месцы больш за 150 гадоў. Нявырашанасць дадзенага пытання пастаянна выклікае канфлікты з суседнімі камерцыйнымі структурамі, якія, выкарыстоўваючы дадзеную сітуацыю, спрабуюць завалодаць кавалкам зямлі ў цэнтры горада незаконным шляхам”, - гаворыцца ў звароце.

Католікі падкрэсліваюць, што ў двары, які дзеляць храм і камерцыйнае прадпрыемства, ужо вядуцца землеўпарадкавальныя работы, накіраваныя на адчужэнне зямельнага ўчастка, што прылягае да касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.