2012-02-26 13:17:19

Папа пачынае ўдзел у велікапостных духоўных практыкаваннях


RealAudioMP3 З 26 лютага па 3 сакавіка Бэнэдыкт XVI, разам з супрацоўнікамі Рымскай курыі, прыме ўдзел у велікапостных духоўных практыкаваннях, якія будзе праводзіць іерарх з Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга кардынал Ларан Мансэнгва Пасінья, арцыбіскуп Кіншасы. Ён вядомы сваёй дзейнасцю на карысць дыялога і прымірэння ў сваёй краіне. Рэкалекцыі пачнуцца сёння вечарам з малітвы і медытацыі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Сярод тэмаў падрыхтаваных для разважанняў: знак святога крыжа – “У імя Айца і Сына і Духа Святога”, а таксама “Адзінства і жыццё”, “Адзінства і міласэрнасць”, “Грэх, як перашкода адзінству”, “Бог ёсць любоў”, “Беднасць, чысціня, паслухмянасць – малітва – Святы Дух”, “Любоў і вера”.

На працягу мінулых гадоў духоўныя практыкаванні для Папы праводзілі кардыналы Марко Чэ, Джакомо Біффі, Альберт Вангой і Фрэнсіс Арынзэ, біскуп Энрыка даль Коволо і кармеліт Скальцо Франсуа-Мары Летэль.








All the contents on this site are copyrighted ©.