2012-02-26 13:34:33

Колькасць карыстальнікаў твітэр-канала Папы ўзрасла за 24 гадзіны на 400%


RealAudioMP3 Колькасць людзей на твітэр-канале Бэнэдыкта XVI ад старту праекта за 24 гадзіны павялічылася адразу на 400%. 23 лютага было 2,5 тыс. падпішчыкаў, на наступны дзень ужо 12,5 тыс., а 26 лютага каля 16 тыс. людзей пажадалі падпісацца на расслыку твітэр-паведамленняў ад Святога Айца. “Гэта неверагодна”, - сказаў кс. Пол Тай, сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, ініцыятара праекту. На яго думку, радуе не толькі колькасць падпішчыкаў, але перш за ўсё лічба тых, хто затым перасылае твітэр-паведамленні далей, для іншых.

Рэзкі ўсплёск цікавасці да навучання Святога Айца ў “Твітэры” супаў з пачаткам Вялікага посту 22 лютага. У гэты дзень Папская рада па сродках масавай камунікацыі заявіла аб запуску рассылкі паслання Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост у 40 кароткіх твітэр-паведамленнях – па аднаму кожны дзень.

Кс. Тай заявіў, што “гэта ініцыятыва дазваляе Папе знаходзіцца ў кантакце з народам Божым, і ў прыватнасці з моладдзю”.







All the contents on this site are copyrighted ©.