2012-02-26 13:43:08

Кардынал Дука: гэта стэрэатып, што Чэхія самая секулярызаваная ў Еўропе


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Пражскі кардынал Дамінік Дука адзначыў, што карані слабай рэлігійнасці чэшскага грамадства варта шукаць у гісторыі ХХ ст, якая для Касцёла ў гэтай краіне характарызавалася сапраўдным “генацыдам”. У інтэрв’ю агенцтву “SIR” іерарх распавёў аб хвалях дэпартацый чэшскіх вернікаў ў ваенныя і пасляваенныя часы, эміграцыі католікаў ў эпоху камуністычнага рэжыма, атэізацыі, запужванні і прымусе. Аналізуючы вынікі перапісу ў Чэхіі, падчас якога каля 1/3 насельніцтва адказала, што не маюць ніякіх рэлігійных перакананняў і амаль павола жыхароў праігнаравалі пытанне аб веры, кардынал Дамінік Дука падкрэсліў, што негледзячы на гэта колькасць практыкуючых католікаў расце. “Каля 1 млн. чалавек падчас перапісу адзначылі, што з’яўляюцца практыкуючымі вернікамі і выканалі нашу рэкамендацыю прызнацца ў сваіх рэлігійных перакананнях”, - сказаў кардынал.

Іерарх адзначыў, што Касцёл у Чэхіі актыўна спрыяе новай евангелізацыі. Сярод бліжэйшых планаў ён назваў рэформу катэхетычнай сістэмы і падтрымку спрыяльнай палітыкі ў адносінах да інсытута сям’і. Акрамя таго кардынал Дука назваў міфам меркаванні аб найбольшай сярод еўрапейскіх краін секулярызаванасці чэшскага грамадства. “Калі я падарожнічаю па Еўропе і параўноўваю колькасць людзей у касцёлах Германіі, Галандыі, Бельгіі і Чэхіі, я не адчуваю, што жыву ў секулярызаванай краіне”, - сказаў арцыбіскуп Пражскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.