2012-02-25 11:28:13

Арцыбіскуп Фізікела: жыць выключна для самога сябе пазбаўляе даляглядаў


RealAudioMP3 На праходзячай у Браціславе Міжнароднай канферэнцыі па выкліках у новай лічбавай культуры выступіў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікела. Ён засяродзіў увагу на галоўнай задачы Касцёла, у любых гістарычных умовах быць верным загаду Пана абвяшчаць Евангелле. Прадстаўнік Святога Пасаду звярнуў увагу на імкненне некаторых сучасных грамадскіх структур, існуючых нібыта для барацьбы за справядлівасць і роўнасць, ствараць новую культуру, у фундаменце якой закладзены індывідуалізм.

Ну думку арцыбіскупа Фізікелы, гэта прыводзіць да таго, што Бог ператвараецца ў быццам бы непатрэбную гіпотэзу, якой трэба не толькі пазбягаць, але знішчаць. “Жыць выключна для самога сябе пазбаўляе даляглядаў”,- падкрэсліў іерарх. У гэтым ракурсе новая евангелізацыя, у аснове якой ляжыць сапраўднасць хрысціянскага сведчання, абвяшчае, што Божая ласка можа перамяняць і навяртаць сэрцы, адзначыў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.