2012-02-25 12:42:14

Арцыбіскуп Кандрусевіч: у Беларусі плануецца стварэнне Асацыяцыі каталіцкіх журналістаў


RealAudioMP3 У верасні гэтага года ў Гродне пройдзе першы з’езд каталіцкіх СМІ Беларусі. Аб гэтым заявіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас семінару ў Баранавічах, прысвечанаму евангелізацыі з дапамогай новых сродкаў камунікацыі. Гаспадаром вераснёўскага кангрэса стане хутчэй за ўсё духоўная семінарыя ў Гродне. Падтрымку форуму акажа таксама Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Па словах арцыбіскупа Кандрусевіча, гэта сустрэча дасць магчымасць людзям, звязаным з каталіцкімі СМІ, пазнаёміцца, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва і атрымаць новы імпульс для плённай працы. Ён адзначыў, што ў Беларусі плануецца стварэнне Асацыяцыі каталіцкіх журналістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.