2012-02-24 14:30:00

Апостальская Сталіца - В’етнам: працяг перамоваў


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што 27-28 лютага ў Ханоі пройдзе трэцяя рабочая сустрэча паміж прадстаўнікамі Святога Пасаду і В’етнама. Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што папярэдняя сустрэча праходзіла ў Ватыкане 23-24 чэрвеня 2010 г. “Тады было вырашана, што Апостальская Сталіца прызначыць свайго пастаяннага прадстаўніка па адносінах з Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам, які будзе мець сваю сядзібу па-за межамі гэтай краіны”, - сказаў італьянскі іезуіт. Ён нагадаў, што 13 студзеня 2011 г. Бэнэдыкт ХVI даручыў гэту функцыю арцыбіскупу Леапольду Джырэллі. “Цяперашняя сустрэча рабочай групы мае на мэце паглыбіць двухбаковыя адносіны”, - адзначаецца ў паведамленні Залі Друку.

В’етнам ніколі ў сваёй гісторыі не падрымліваў поўных адносін з Апостальскай Сталіцай. З 1925 г. у Ханоі існавала Апостальская дэлегатура, якая не мела дыпламатычнага статусу. Пасля таго, як яе супрацоўнікі пад ціскам паўночна-в’етнамскіх камуністычных уладаў вымушаны былі пакінуць Ханой, у 1957 годзе дэлегатура пачала сваю працу на поўдні краіны ў Сайгоне. Пасля заканчэння в’етнамскай вайны і захопу паўднёвага В’етнаму камуністамі дэлегатура на доўгі час пакінула краіну. З 1975 года гэтая ватыканская ўстанова не існавала.








All the contents on this site are copyrighted ©.