2012-02-23 12:39:40

“L’Osservatore Romano”: як хрысціянства змяніла кнігу


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” прысвяціла адзін са сваіх артыкулаў старажытнахрысціянскім аўтарам Арыгену і Эўзэбію. Выданне звяртае ўвагу на тое, што іх навуковая дзейнасць стала рэвалюцыйнай у сферы перадачы ведаў з дапамогай кнігі. Яшчэ галандскі тэолаг і філосаф Эразм Ратэрдамскі заяўляў, што свой новы спосаб прэзентацыі тэкстаў у выданні Новага Запавету на грэцкай і лацінскай мовах 1516 г., ён заняў менавіта ў Арыгена і Эўзэбія. Гаворка ішла аб двух выданнях вядомых аўтараў: “Хексапле” Арыгена, зборы некалькіх перакладаў Старога Запавету, і “Хроніцы” Эўзэбія. Адным з новаўвядзенняў старажытнахрысціянскіх аўтараў было аб’яднанне біблійных і гістарычных тэкстаў ў тамы, слупкі і табліцы, накшталт сучасных параграфаў.

Адзначаецца, што Арыген, для больш сістэматычнай перадачы тэкстаў Старога Запавету, стуктураваў сваю працу ў 12 кодэксаў. На кожнай старонцы, кожнага тому тэкст размяшчаўся ў 6 паралельных слупках: у першым ён быў запісаны на яўрэйскай мове, у другім перададзены на той жа яўрэйскай мове, але грэцкімі літарамі, затым былі размешчаны грэцкія пераклады розных аўтараў. Нажаль, гэта праца Арыгена захавалася толькі фрагментарна, але яго спосаб стуртуравання тэкстаў пераняў Эўзэбій, біскуп Цэзарэі, сталіцы старажытнай рымскай правінцыі Юдэя, у сваім гістарычным творы “Хроніка”. Ён аб’яўднаў гісторыю 19 розных народаў у спецыяльныя паралельныя табліцы, структураваныя па храналагічнаму прынцыпу. Акрамя гісторыі дынастый каралёў, прарокаў і патрыярхаў, Эўзэбій адзначаў час тэхнічных адкрыццяў, буйных бітваў і гады жыцця славутых пісменнікаў і паэтаў. Такім чынам, яго “Хроніка” да XVI ст. выкарыстоўвалася як адна з самых дасканалых крыніцаў па палітычнай, рэлігійнай і культурнай гісторыі.

Вынаходніцтва Арыгена і Эўзэбія выкарыстоўваецца і ў наш час у шматлікіх выданнях Бібліі








All the contents on this site are copyrighted ©.