2012-02-23 17:34:46

Святы Айцец скіраваў спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Аргентыне


RealAudioMP3 Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з гібеллю людзей у выніку сутыкнення пасажырскага цягніка з будынкам станцыі Онсэ ў аргентынскім Буэнос-Айрэсе. У выніку катастрофы загінулі каля 50 чалавек і каля 700 былі паранены. Пантыфік выказаў сваю блізасць з ахвярамі здарэння і іх сем’ямі, а таксама запэўніў у сваёй малітве. “Выражаю свае спачуванні, любоў і салідарнасць з усімі хто пацярпеў у выніку гэтай трагічнай падзеі. Ускладаю надзею на ўваскрослага Пана і ўдзяляю вам усім сваё апостальскае благаслаўленне”, - адзначыў у спачувальнай тэлеграме Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.