2012-02-23 15:10:11

Папа Інакенцій ХІ – барацьбіт з кумаўством у Касцёле


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” раскрывае ў сённяшнім нумары цікавыя факты з пантыфікату папы Інакенція ХІ 1676-1689 гг. Аказваецца, Пантыфік планаваў правесці сур’ёзную рэформу ў Касцёле, якая мела на мэце барацьбу з так званым непатызмам або кумаўством, якое, як аказваецца, было вельмі распаўсюджана ў тыя часы. Правядзенне рэформы было даручана юрысту Джованні Баціста дэ Лука. Яго першыя пастановы выклікалі моцны супраціў у самой Рымскай курыі і рэформа была спынена наступным папам Аляксандарам VIII. Не гледзячы на гэта, наступныя папы вярнуліся да ідэі барацьбы з непатызмам, што прывяло ў выніку да станоўчых змен у Касцёле.

У даследаванні ватыканскага выдання адзначаецца, што пантыфікат папы Інакенція ХІ быў таксама пазначаны канфліктам з французскім каралём Людовікам XIV. Манарх спасылаючыся на так званыя “галіканскія традыцыі”, патрабаваў незалежнасці французскага Касцёла ад улады Папы на карысць улады караля. Хаця Людовіка падтрымалі янсэністы, ідэя французскага манарха ў выніку правалілася.








All the contents on this site are copyrighted ©.