Каталіцкія і лютэранскія біскупы Германіі асудзілі неанацысцкія ідэалогіі
Напярэдадні ўспаміну
ахвяр групоўкі неанацыстаў, якая на працягу апошніх гадоў дзейнічала ў Германіі, кіраўнікі
Каталіцкага Касцёла і Пратэстанскай Царквы краіны апублікавалі сумеснае паведамленне.
“Ідэі і дзейнасць ультра-правых арганізацый несумяшчальна з хрысціянскай верай”, -
адзначаецца ў звароце арцыбіскупа Роберта Цоліча, старшыні Канферэнцыі Біскупаў Германіі
і Нікалаўса Шнайдэра, старшыні Рады Лютэранска-евангельчнай Царквы гэтай краіны.
Іерархі
падкрэслілі, што нацысцкая ідэалогія “цяжка парушае фундаментальныя хрысціянскія прынцыпы,
якія тычацца чалавечай асобы, створанай на падабенства Бога”. “Хто пагражае годнасці
і правам чалавека, хто ненавідзіць, прычыняе шкоду ці нават забівае іншых, дзейнічае
супраць волі Пана”, - падкрэсліваецца ў дакуменце. “Мы як хрысціяне ўпэўнены ў неабходнасці
разам перамагчы маргіналізацыю і нянавісць і зрабіць магчымым мір. Любую розніцу паміж
народамі і асобамі пераўзыходзіць адзінства ў Езусе Хрысце”, - адзначылі рэлігійныя
лідэры і заклікалі вернікаў Германіі маліцца за ахвяр неанацыстаў і іх сем’і.