2012-02-23 14:18:59

Кардынал Валіні: сустрэчы са Святым Айцом – гэта вопыт ласкі, якая надзяляе сілай і адвагай


RealAudioMP3 Дэлегацыю рымскіх пробашчаў на сустрэчы са Святым Айцом 23 лютага ўзначальваў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні, які прывітаў Пантыфіка і выказаў удзячнасць за магчымасць сустрэчы. Паводле іерарха, гэта вялікі шанс, пачуць словы Святога Айца і ўспрыняць іх непасрэдна і асабіста. У інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Валіні звярнуў увагу на выключнасць такіх спатканняў. “Cустрэча са Святым Айцом, - сказаў ён, - гэта заўсёды вялікі прывілей, нават калі для нас, рымлянаў, гэта магчымасць узнікае часцей, што не памяншае радасці спаткання – бо яно выключнае, жаданае і духоўна карыснае. Папа пасля свайго разважання “Lectio Divina” перадаў пробашчам-прэфектам “Правілы жыцця”, як плён Году веры. Мы працавалі над імі апошні час – пасля таго, як сам Святы Айцец нас на гэта натхніў, - паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Кардынал Валіні падкрэсліў, што сустрэчы са Святым Айцом – гэта заўсёды вопыт ласкі, якая надзяляе сілай і адвагай.








All the contents on this site are copyrighted ©.