2012-02-22 12:18:44

Святы Айцец павітаў “Кампанію братэрства” у Бразіліі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI накіраваў спецыяльнае пасланне на імя старшыні Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі арцыбіскупа Апарсіды Раймундо Дамаскэно Ассіса, у якім адзначыў важнасць і карысць чарговай “Кампаніі братэрства” у Бразіліі. У гэтым годзе яна будзе прысвечана здароўю нацыі. У сваім пасланні Пантыфік нагадаў пра неабходнасць салідарнасці з хворымі, што адпавядае духу Вялікага посту. Папа звязвае забеспячэнне здаровага ладу жыцця з правам кожнага на доступ да грамадскіх рэсурсаў. Святы Айцец спадзяецца, што “Кампанія братэрства” натхніць адвагай сэрцы вернікаў і ўсіх людзей добрай волі для больш самаахвярнай дапамогі хворым, а таксама пакінутым і адзінокім. У сваім звароцу Папа запэнівае ў сваёй духоўнай лучнасці з удзельнікамі акцыі.

“Кампанія братэрства” праходзіць па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі з 2003 г. Яе мэта – спрыяць абароне жыцця будучых пакаленняў і захавання навакольнага асяроддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.