2012-02-22 10:58:14

Папяльцовая серада: Бэнэдыкт XVI заклікае да духоўнай адказнасці за бліжніх


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл распачаў 22 лютага Папяльцовай серадой перыяд падрыхтоўкі да Пасхі. Бэнэдыкт XVI ў сваім пасланні на Вялікі поста заклікаў звярнуць увагу на духоўную адказнасць за бліжніх. Святы Айцец падкрэсліў, што “часта дамінуе супрацьлеглая пазіцыя: абыякавасць, незацікаўленасць, прычынай якіх з’яўляецца эгаізм, схаваны пад выглядам павагі “да асабістага жыцця”. “Быць уважлівым да іншага азначае жадаць яго ці яе дабра ва ўсіх аспектах: фізічным, маральным і духоўным”(...). Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на тое, што сёння, часта вялікая ўвага звяртаецца на фізічную ці матэрыяльную дапамогу людзям, але амаль ніколі не гаворыцца аб духоўнай адказнасці за іх. Пантыфік нагадаў аб адзінстве, якое існуе паміж людзьмі. Ён падкрэсліў, што збаўленне бліжняга звязана таксама з жыццём і збаўленнем кожнага з нас. Ён падкрэсліў, што “мы ўсе атрымалі духоўныя ці матэрыяльныя багацці неабходныя для выканання Божага плану, дабра Касцёла і асабістага збаўлення. Перад абліччам свету, які чакае ад хрысціян адноўленага сведчання любові і вернасці Пану, няхай усе адчуюць патрэбу ў імкненні узрастаць у любові, служэнні і добрых справах. Гэты заклік з’яўляецца асабліва моцным у святы час падрыхтоўкі да Пасхі”, - напісаў у сваім пасланні на Вялікі пост Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.