Мілан прыме Міжнародны кангрэс тэолагаў-маралістаў
У Мілане пройдзе трохдзённы
Міжнародны кангрэс тэолагаў-маралістаў. Ён распачнецца адначасова з Сусветнай сустрэчай
сем’яў, сёмай па ліку, якая пройдзе ў тым жа Мілане з 30 мая па 3 чэрвеня. Спецыялісты
па маральнай тэалогіі будуць разважаць аб лёсе сям’і ў святле навучання Касцёла.
Адметнасцю форума стане тое, што ён будзе працаваць адначасова яшчэ ў сямі гарадах
апроч Мілана. Сярод удзельнікаў з 27 краін свету будуць прысутнічаць 4 кардыналы,
7 біскупаў, 24 прафесары ў галіне сацыялогіі, псіхалогіі, дэмаграфіі, эканомікі, тэалогіі,
юрыспрудэнцыі, сельскай гаспадаркі. Чакаецца, што агульная колькасць удзельнікаў сустрэчы
дасягне 5 тыс.