2012-02-22 12:05:38

Ватыканскі банкір: немагчыма змяніць свет не змяніўшы чалавека


RealAudioMP3 22 лютага у Рыме адбылася прэзентацыя зборніка артыкулаў, напісаных для “L’Osservatore Romano”, Этторэ Гоццы Тэдэскі, кіраўніком Інстытута рэлігійных спраў Апостальскай Сталіцы, які папулярна прынята называць Ватыканскім банкам. Кніга называецца – “Мэты эканомікі”. Менавіта гэта тэма заўсёды цікавіла галоўнага ватыканскага банкіра. “Творчасць для ватыканскага выдання ставіла для мяне новыя заданні: спрабаваць тлумачыць падзеі ў свеце эканомікі ў святле сацыяльнага навучання Касцёла і асабліва ў святле энцыклік “Deus caritas est” (“Бог ёсць любоў”) і перш за ўсё “Caritas in veritate” (“Любоў у праўдзе”)”, - заявіў Тэдэскі.

Італьянскі эканаміст адзначыў, што апошняя энцыкліка Святога Айца з’яўляецца сапраўдным падручнікам да зразумення і адказу на вялікія эканамічныя праблемы, якія турбуюць людзей нашага часу.

Тэдэскі падкрэсліў, што Бэнэдыкт XVI звяртае асаблівую ўвагу на тое, што для выхаду з крызісу перш за ўсё павінны змяніцца не эканамічныя інструменты, але сам чалавек. “Калі мы не зразумеем гэтага, не здолеем стрымаць выйсце эканомікі з пад кантроля чалавека і набыцця ёй маральнай аўтаноміі”, - адзначыў эканаміст. Ён падкрэсліў, што Папа ў сваёй энцыкліцы “Caritas in veritate” ясна тлумачыць як павінен змяняцца чалавек, а таксама наступствы гэтых зменаў і іх адсутнасці.

“Часта многія адмаўляюцца прызнаваць рацыянальнасць каталіцкай веры, але не можна не прызнаць, што калі справы ідуць не так як трэба, як, напрыклад сёння, адказнасць за гэта ляжыць на чалавеку, які дрэнна выкарыстоўвае інструменты, якія самі па сабе нейтральныя. Думаць аб тым, як змяніць свет, змяняючы эканамічныя інструменты, а не чалавека, гэта вялікая ілюзія”, - заключыў ватыканскі банкір.








All the contents on this site are copyrighted ©.