2012-02-22 14:50:43

50-годдзе апостальскай кантытуцыі аб вывучэнні латыні ў Касцёле


RealAudioMP3 Сёння споўнілася 50 гадоў Апостальскай кантытуцыі “Veterum sapientia” аб выкарыстанні лацінскай мовы ў Касцёле. Яна была падпісана 22 лютага 1962 г. папам Янам ХХІІІ. Аб гэтым у сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano” узгадвае біскуп Энрыко даль Коволо, рэктар Папскага Латэранскага ўніверсітэта. Ён адзначае, што матывам выдання дакумента была заклапочанасць Пантыфіка ўзроўнем адукацыі святароў, які, на яго думку, залежаў ад добрага ведання лацінскай мовы, як крыніцы вывучэння найважнейшых дакументаў і твораў Касцёла.

На старонках “Veterum sapientia” Папа адзначаў, што латынь з’яўляецца носьбітам адзінства Еўропы і, нават, адзінства чалавецтва. “Для Касцёла лацінская мова заўсёды з’яўлялася гістарычным элементам яго ідэнтычнасці, якая павінна быць захавана не дзеля сябе самой, але для ўзбагачэння Касцёла”, - адзначае біскуп Энрыко даль Коволо.

Ён падкрэслівае, што Апостальскую кантытуцыю станоўча ўспрынялі ў Касцёле, асабліва тыя, хто разумеў класічную культуру і творы Айцоў Касцёла як свайго роду падрыхтоўку да плённага абвяшчэння Евангелля.







All the contents on this site are copyrighted ©.