2012-02-21 12:18:40

Рым: каталіцкія эксперты заклапочаны біятэхналагічнай рэвалюцыяй


RealAudioMP3 У Рыме 25 лютага пачне працу двухдзённая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблеме ўплыву біятэхналогій на чалавечую асобу. Форум пачне сваім выступленнем кардынал Райманд Леа Бёрк, які ўзначальвае Найвышэйшы Трыбунал Апостальскай Сігнатуры. У сустрэчы прымуць удзел сусветнавядомыя тэолагі, філасофы, правазнаўцы, біёлагі і медыкі. Тэма канферэнцыі, “На мяжы чалавечнасці. Чалавечая асоба ў эпоху біятэхналагічнай рэвалюцыі”, змяшчае заклапочанасць прымяненнем на чалавечым целе тэхналогій, якія прыводзяць да “дэканструкцыі” чалавека і глыбокага ўмяшання ў яго прыроду. На думку арганізатараў, гэта можа прывесці да свету, у якім межы чалавечай істоты будуць размыты, а натуральныя крытэрыі вызначэння асобы знішчаны. Яна стане не суб’ектам, а толькі аб’ектам тых жа біятэхналогій. Эксперты ў розных галінах паспрабуюць вызначыць, ці могуць існаваць абмежаванні ў навуковых даследаваннях; ці ёсць межы, якія вызначаюць мэты і сродкі чалавечай дзейнасці.

Сустрэча завершыцца ўдзелам у малітве “Анёл Панскі” са Святым Айцом у нядзелю 26 лютага.








All the contents on this site are copyrighted ©.