2012-02-20 14:16:22

Пій ХІІ крытыкаваў культурныя прынцыпы капіталізма і камунізма


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” звяртаецца сёння да часоў пантыфікату папы Пія ХІІ і яго навучання праз прызму каментароў, які зрабіў у 1956 г. італьянскі кардынал Джакомо Леркаро, арцыбіскуп Балоніі, да пасланняў Пантыфіка на святы Божага Нараджэння з 1942 г. па 1955 г. Аб гэтым узгадвае журналіст ватыканскага выдання Джампьеро Форчэзі. Аўтар затрымліваецца на двух аспектах навучання Пія ХІІ таго перыяду. Святы Айцец моцна крытыкаваў культурныя прынцыпы абедзьвух сістэм, якія панавалі ў той час – капіталізма і камунізма. Папа не пазбавіў крытыкі і тагачасны еўрапейскі каталіцызм за тое, што, на яго думку, ён быў пранікнуты практычным матэрыялізмам, які паходзіў ад амерыканскай ідэалогіі, паводле якой усе з’явы і працэсы можна было патлумачыць правамі механікі.

“Тэхнічны прагрэс сам па сабе з’яўляецца станоўчым, аднак стварае мысленне, у выніку якога чалавек адчувае, што мае здольнасць кантраляваць рэчы і свет. Гэта робіць яго неадчувальным на духоўныя каштоўнасці”, - цытуе словы Пія ХІІ “L’Osservatore Romano”. Папа Пачэллі быў пераканнаны ў тым, што немагчыма пераадолець крызіс без разрыву з абедзьвума сістэмамі. Святы Айцец лічыў, што трэба адмовіцца ад матэрыялізму. У сваіх святочных пасланнях Пій ХІІ заклікаў хрысціян кіравацца навучаннем Касцёла і не падзяляць сябе на прыхільнікаў адной з двух сістэм або аднаго з супрацьлеглых лагераў, на якія падзяліўся свет. “У істоце хрысціянства, у Божым Слове – адзіны шлях збаўлення, як для паасобнага чалавека, так і для ўсяго чалавецтва”, - змест навучання Пія ХІІ паводле кардынала Леркаро.








All the contents on this site are copyrighted ©.