2012-02-18 14:27:35

Папа падпісаў кананізацыйныя дэкрэты


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл атрымаў сем новых святых. Аб гэтым абвясціў папа Бэнэдыкт XVI 18 лютага падчас звычайнай публічнай кансісторыі ў базыліцы св. Пятра. Святы Айцец афіцыйна паведаміў аб заканчэнні кананізацыйных працэсаў сямі благаслаўлёных і прызначэнні абраду кананізацыі на 21 кастрычніка 2012 г. Да хвалы алтароў будуць паднесены мучанікі Жак Бэрцьё, забіты на Мадагаскары, і свецкі катэхет з Філіпінаў Пэдро Калунгсод, заснавальнікі законных супольнасцяў Джовані Баціста Пьямарта і іспанка Марыя з гары Кармэль, а таксама законніца Марыя Анна Коўп і дзве свецкія асобы – канадская індыянка Катэрына Тэкаквіта і немка Ана Шэффер.








All the contents on this site are copyrighted ©.