2012-02-17 10:47:54

Медыя-эксперт нямецкага епіскапату: Касцёл не можа згубіць “Пакаленне Facebook”


RealAudioMP3 Касцёл аднясе поспех у СМІ, калі зможа ўспрыняць іх самадастатковасць і засяродзіць увагу на зменах, якія адбываюцца ў сучасная медыя-прасторы. Гэта падкрэсліў дырэктар сакратарыяту Канферэнцыі Біскупаў Германіі па пытаннях СМІ Маціяс Майер. У будучыні дзейнасць Касцёла ў некантралюемых медыя-сетках стане вялікім выклікам, сказаў Майер. “Пакаленне Facebook” у Касцёльных СМІ таксама пакіне свой значыны след, і да гэтага трэба быць падрыхтаванымі.

Майер падкрэсліў карысць супрацоўніцтва і каардынацыі ідэй касцёльных сродкаў масавай інфармацыі, але таксама непатрэбнасць нейкага адзінага плану. Да розных мэтавых груп варта падыходзіць па-рознаму, не можа існаваць адзінай стратэгіі СМІ. Майер таксама падкрэсліў, што існаванне сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца неабходнай умовай існавання Касцёла сёння. Мы не можам стаць ужо распрацаваным элементам на “чарцёжнай дошцы”, але павінны быць адкрытымі і эластычнымі, і мець адвагу эксперыментаваць, заключыў медыя-эксперт.







All the contents on this site are copyrighted ©.