2012-02-17 15:29:03

Біскупы Афрыкі і Еўропы падвялікі вынікі сумеснай сустрэчы


RealAudioMP3 У Рыме 17 лютага 2012 г. завяршылася сустрэча прадстаўнікоў біскупскіх канферэнцый Еўропы і Афрыкі. У заключным дакуменце форума іерархі звяртаюць увагу на неабходнасць захавання ў людзях духоўнага вопыту, які падвяргаецца сёння ўплыву культуры, якая часта не вядзе ў бок праўды, але адмовы ад Бога, традыцый і абароны жыцця. Адбываецца гэта з дапамогай СМІ. Біскупы звярнулі ўвагу на з’яву ўрбанізацыі і міграцыі. Гэтыя працэсы могуць стаць магчымасцю для культурнага ўзбагачэння, але і здольныя прывесці да расчаравання, адзіноты і пакутаў. Іерархі заклікалі да дапамогі мігрантам. Яны таксама падкрэслілі небяспеку такіх з’яў, як спажывецтва і залежнасць ад матэрыяльных каштоўнасцяў. “Прагавітасць грошай прыводзіць да новых форм эгаізму, якія аддаляюць людзей ад салідарнасці і пошуку агульнага дабра”, - напісалі біскупы. Іерархі Еўропы і Афрыкі заклікалі моладзь двух кантынентаў, выкарыстоўваючы свой вялікі патэнцыял, паднесці евангелізацыю на больш высокі якасны ўзровень.








All the contents on this site are copyrighted ©.