2012-02-17 10:56:55

Апостальская Сталіца супраць рынку зброі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью Ёрку, звярнуўся да ўдзельнікаў IV сесіі Камітэта па падрыхтоўцы канферэнцыі, прысвечанай Трактату аб гандлі ўзбраеннямі. Арцыбіскуп падкрэсліў, што пазіцыя Святога Пасаду па дадзеным пытанні заключаецца не толькі ў тым, каб абмежаваць рынак зброі, але таксама спрыяць таму, каб зусім “абяззброіць” гэту сферу міжнароднай камерцыі.

Іерарх адзначыў, што неабмежаваны і непразрысты гандаль узбраеннямі з’яўляецца прычынай шматлікіх негатыўных гуманітарных наступстваў: запавольвання тэмпаў развіцця, рызыкі канфліктаў, нестабільнасці, пагрозы міру, спрыяння культуры насілля і крыміналу. Арцыбіскуп Чулікат падкрэсліў, што зброяй нельга гандляваць як любым іншым відам тавараў, таму неабходна стварэнне законнай, эфектыўнай і моцнай прылады, якая дазволіла б зрабіць гэту сферу больш празрыстай.

Ватыканскі дыпламат прапанаваў усталяваць больш жорсткі кантроль у сферы гандлю лёгкімі відамі зброі і зброі малога калібру. На думку Апостальскай Сталіцы, будучы Трактат павіннен лічыцца з неабходнасцю абароны правоў чалавека, гуманітарнага права і права на развіццё, а яго поспех залежыць ад супрацоўніцтва паміж краінамі і арганізацыямі ў будаванні культуры міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.