2012-02-16 16:35:58

Турцыя: Касцёл спадзяецца на атрыманне юрыдычнага статусу


RealAudioMP3 14 лютага кіраўнікі і прадстаўнікі розных рэлігійных супольнасцяў Турцыі сустрэліся з Міністрам па еўрапейскіх справах Эджэмэнам Багісам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны праблемы існавання рэлігійных меншасцяў. Кс. Рынальда Мармара, прадстаўнік католікаў, адзначыў, што Каталіцкі Касцёл не можа з’яўляцца меншасцю па сваёй прыродзе, якая прадугледжвае яго ўніверсальнасць. Пасля сустрэчы епіскапат краіны апублікаваў спецыяльнае паведамленне, у якім падкрэсліваецца, што да сённяшняга дня Каталіцкі Касцёл не мае ў Турцыі юрыдычнага статусу і па гэтай прычыне страціў сваю маёмасць. Біскупы спадзяюцца, што новы закон, які быў прыняты 27 жніўня 2011 г. урадам краіны, вырашыць праблемы Каталіцкага Касцёла адносна яго статусу і маёмасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.