2012-02-16 14:47:24

Папа ўзначаліць традыцыйную працэсію ў Папяльцовую сераду


RealAudioMP3 Служба папскіх літургічных цэлебрацый пацвердзіла, што ў Папяльцовую сераду Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць традыцыйнае набажэнства “рымскіх стацый”, якое пачнецца малітвай ў бэнэдыктынскім касцёле св. Анзэльма. Затым Святы Айцец разам з кардыналамі, біскупамі, законнікамі і свецкімі вернікамі пройдзе працэсіяй да базылікі св. Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там Папа узначаліць св. Імшу, падчас якой адбудзецца абрад благаслаўлення і пасыпання попелам галоваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.